Старонка:Барвенак (1924).pdf/132

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ВЕЧНЫ ГОМАН.

Вечны гоман буйных хваль
Ліжа скалы, нібы сталь…
Многа хваль ў прастор імкнецца…
Стогне мора і сьмяецца.

Многа ў ім жальбы, трывог, —
Ня стрымае-ж іх парог;
Сілы волі і прастору
Надта многа ў бурным моры!..

1914 г.