Старонка:Барвенак (1924).pdf/128

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

УНОЧЫ.

Паўночны час прабіў даўно…
Здаюцца вуліцы пустэчай:
Замоўкнуў голас чалавечы,
Сьцішыўся гук і звон званоў.

Змарыў усё салодкі сон,
А я ня сплю. І зоры ночы
Красой чаруюць мае вочы.
І ветру сьвіст, як струнны звон,

Мяне бадзёрыць, ўдаль заве…
Мароз у жылах кроў хвалюе,
Гарача, шчыра ў твар цалуе
І родзіць думкі ў галаве…

1922 г.