Старонка:Барвенак (1924).pdf/112

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

КАНЕЦ ЛЕТА.

Песьня лета ўжо адпета,
Ліст апошні адшумеў,
І разьдзетых, як шкілетаў,
Сумны рад стаіць дзярэў…

Адцьвіла вяргінь, лілея,
Сад вабраўся у нуду,
І замоўклі песьні жнеяў,
А пастух зламаў дуду…

На спачынак серп паложан
І павешана каса;
Вецер холадзен, трывожан…
Куды дзелась ўся краса?..

І ня выйдзеш і ня глянеш
Ты нікуды са двара…
Уздыхнуўшы успамянеш:
Лета — пекная пара.

1922 г.