Старонка:Барвенак (1924).pdf/107

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ЧАС ЖНІВА.

Вось і жніва — час ахвочы;
Чуцен сьпелай нівы звон;
Серп назублен і наточан:
Чыста рэжа жыта ён…

Сонца жарам смаліць вочы, —
З плеч скідаецца каптан; —
Твар румяніцца дзявочы
І бярозкай гнецца стан…

Пачасінна смага смокча, —
Там баклажка пад снапом, —
Ў міг вадзіцца заплюскоча,
Ў горла лінецца руччом…

Зноў, як ведзьма, захістае
Постаць сьпелага жніва —
Жнея сноп камлём стаўляе,
Коску спусьціць галава.

Жнеі некалі важдацца —
Сьпелы колас, нібы пух, —
Трэба жаць, трэба старацца…
Колькі спрыту, які рух!..

1913 г.