Старонка:Байкі, гумар, сатыра (1928).pdf/61

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Дык як хочаш ясна й ціха
Свайго веку пражыць дні —
Кінь духоўнае да ліха!
Ідэалы прочь гані!

Хай арлы лятуць у неба,
Недзе аж пад аблакі!
Каму жыць з ваўкамі трэба —
Хай пяе так, як ваўкі!…

|}



Чалавек і сабака.

Калі сабацы ў дзень халодны
Я непатрэбную даў косьць,
Лізнуў у бот мне пёс галодны
Адкінуўшы сабаччу злосьць.

Калі-ж у горы і адчаю
Прыяцеля я ратаваў —
Па чалавечаму звычаю —
Тым заплаціў ён, што зругаў…

Звычайна гэта у нашым веку
Дзе горды так культурай ўсе:
Быдлё — сустрэнеш у чалавеку
А чалавечнасьць у бедным псе!



Бедны шпак.

„Дзядзенька мілы, прадай мне шпака!“
Хлапчук так на рынку прасіў лясьніка,
Зірнуў той: на малым, бедным дзіцяці
Рваная вопратка, лата на лаце…