Старонка:Байкі, гумар, сатыра (1928).pdf/44

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Што акурат у тую-жа пару
Пры рэчцы той галодны воўк блукаўся.

Угледзіўшы здабычу, воўк аж аэлізаўся.
І вось, з замерам паабедаць,
Сьпяшыць к ягняці ён. Аднак,
Як ні хацелася яму барджэй ягняцінкі адведаць,
Воўк, (ён быў практычны, стары злодзей,
І не адну ўжо прыкрасьць меў
Калі каго украўшы проста зьеў) —
Хацеў абставіць справу так,
Каб быць зусім з законам ў згодзе,
Абвінавачаньням ня даць падставу,
Ну, словам, ўсё зрабіць „па праву“.

І вось — пачаў к ягняці воўк чапіцца,
Быццам не дае яно яму напіцца.

— „Як сьмееш лезьць сюды! — крычыць —
І тут, дзе буду піць,
Сваім паскудным рылам
Мяшаць ваду з пяском і ілам?
За сьмеласьць гэткую сарву
Тваю дурную галаву!“

„Калі ясьнавельможны воўк прыгледзіцца бліжэй—
„Дык лёгка можа праканацца,
Што тут зусім няма чаго злавацца.
Бо-ж я шагоў на сто ніжэй
Ад вашай міласьці па рэчцы п’ю
І замуціць вады вам не магу!“

„А? Значыць я ілгу?
Нягодны! Ці хто чуў такую сьмеласьць ў сьвеце?
Ды, помню: ты і ў прошлым леце,
Таксама мне тут насаліў!
Я гэтага, дружочак, не забыўся!“

„Перапрашаю: я толькі сёлета радзіўся,
Тады напэўна ня я быў!“ —