Цячэ яна спакойна і ня псуець
Дабытку жыхаром бярэжым.
Відаць, як сьлед, яна закон шануець.
А як начальства, — дык ручаём мяцежным
Рака павінна паказаць,
Як трэ’ законы шанаваць.
Пайшлі з прашэньнем да ракі
Ад вёскі нашай хадакі.
Прыйшлі, глядзяць
І нос на квінт спусьцілі…
Убачылі яны між рэчаў, па рацэ што плылі,
Свае, руччамі зьнесеныя да ракі…
Пагледзілі на гэта бедныя, ўздыхнулі,
Дый моўчкі ў хаты павярнулі…
Прыклад, здаецца, ясны нам:
Дарэмна праўды хто шукае
І справядлівасьці ўзывае
Там,
Падуладнага дзе старшы пакрывае
І дзеліць ўсё з ім папалам!
|}
Воўк на псарні. Воўк, лезучы ў аўчарню, З ланцугоў аж ірвуцца Прачхнуліся псары, ўзьнялась трывога: |