Перайсці да зместу

Старонка:Байкі, гумар, сатыра (1928).pdf/29

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Узнікла праблема ў вычытцы гэтай старонкі

Словам — пеклам стаўся двор.
Бягуць, хапіўшы хто тапор,
Хто кол, а іншы і ружжо.

Воўк, бачачы што ўжо
З ім справа кепска, закруціўся,
Ў куток забіўся,

Зубамі ляскае, паставіў дыбам шэрсьць,
Здаецца: вось гатоў ўсіх зьесьць…

Навокал лыпае вачыма,
Уцечка, бачыць немагчыма

Зусім прыйшоў яму канец!
Прыдзецца тутка за авец,

За усе зладзействы здаць рахунак…
Шукаючы якійсь ратунак
І выхад ў гэткім цяжкім горы —
Ўступае воўк ў перагаворы.