Старонка:Багдановіч Полымя 1927-3.pdf/1

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ЛІТАРАТУРНАЯ СПАДЧЫНА М. БАГДАНОВІЧА

(Да дзесятай гадавіны ад дня сьмерці поэты, 1917-25 мая-1927)

Проф. І. Замоцін

Ня гледзячы на заўчасную сьмерць, М. Багдановіч пакінуў значную літаратурную спадчыну ў розных родах творчасьці.

Усё напісанае ім пры жыцьці, што захавалася часткаю ў друкаваным відзе, часткаю ў рукапісах, складае два вялікіх томы. Першы том, які ўжо скора выйдзе з друку, зьмяшчае ў сабе яго вершы, мастацкую прозу,—усяго каля 28 друкаваных аркушаў. У другі том, прыгатаваны да друку, але яшчэ пакуль што ў друк ня зданы, увойдуць усе яго артыкулы і нататкі крытычнага, публіцыстычнага і іншага зьместу, а таксама невялікая частка яго лістоў, якія захаваліся,—усяго каля 15-18 друкаваных аркушаў.

Для характарыстыкі яго творчасьці найбольш важны першы том. Ён складаецца з сямі аддзелаў. У першым зьмешчаны ў хронолёгічным парадку вершы 1908-1917 гадоў, усе, якія не ўвайшлі ў зборнік „Вянок"; гэты аддзел дае магчымасьць меркаваць аб разьвіцьці тэматыкі і вершаванай формы ў Багдановіча за гады яго нядоўгага жыцьця ў сувязі з найбольш характарнымі момантамі яго юнацкіх інтарэсаў, перажываньняў і стрэч. Гэты аддзел пачынаецца раньнімі вершамі, якія захаваліся ў рукапісах 1908 году, характарнымі і для пачуцьця радзімы поэты, і для яго артыстычнага пачуцьця прыроды, якое так рознастайна выказалася ў яго наступных вершах; канчаецца аддзел вершаванымі накідамі астатніх дзён жыцьця (май 1917 г.), у якіх нязьменнае для Багдановіча захапленьне прыгожасьцю жыцьця ідзе роўналежна з прадчуваньнем блізкай сьмерці. У другі аддзел увайшоў адзіны зборнік, што вышаў пры яго жыцьці, гэта зборнік "Вянок", які, як мастацкае цэлае, ня раз ужо ацэньваўся і, бясспрэчна, яшчэ будзе ацэньварца крытыкай. У канцы "Вянка“ даны дадатак—цыкль вершаў (14) пад агульнаю назваю "Каханьне і сьмерць", пры жыцьці ненадрукованыя, але якія былі вызначаны поэтаю для "Вянка"; гэтыя чатырнаццаць вершаў даюць паступовую гамму настрояў і думак, зьвязаных з пачуцьцём узаемнага каханьня, шчасьцем шлюбу і мацярынствам—яго радасьцямі і пакутамі; трактоўка гэтых тэм глыбокая і ўрачыстая. У трэці аддзел ўвайшлі пераклады Багдановіча з розных літаратур і розных поэтаў; тут ёсьць пераклады з антычных поэтаў, з нямецкіх—Шыльлера і Гэйнэ, з францускіх—Вэрлэна, Вэрхарна, Ар-