Старонка:Аўтаномія Беларусі.pdf/18

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Гэта старонка была вычытаная


прэдстаўніцві Расійскай фэрэратыўнай рэспублікі".

Але ня досыць адтрымаць аўтаномію хоць-бы і самую поўную. Трэба яшчэ падбаць аб тым, каб сама дзяржава, у склад каторай Беларусь мае увайсьці, была пабудавана на цьвёрдым фэдэрацыйным грунці, каб гэта была дзяржава Дэмакратычная і фэдэратыўная. Чаму-ж гэта важна і дзеля чаго гэта трэба?

"Рэч простая," - піша вышэй памянёны проф. Грушэўскі у сваёй брашуры "Якой мы хочам аўтаноміі і федэрацыі", - "калі мець нават шырокую палітычную аўтаномію свае нацыанальнае тэрыторыі, але калі дзяржава, с катораю яна будзе злучана, застанецца дзяржавай цэнтралізованаю, дык хоць-бы аўтаномія была забязпечана на моцы констытуцыйнай хертыі, - тым часам становішча яе ня будзе пэўнае і адносіны яе да дзяржавы ня будуць добрыя. Наша старая гэтманская Украіна, - чытаем мы даляй, - мела шырокую аўтаномію, была праўдзіваю дзяржаваю, а як зьвязалася с цэнтралістычнаю Маскоўскаю дзяржаваю, дык яе аўтаномія стала на дрыгвяную плошчу. Да таго часу тая аўтаномія трывала, покі маскоўскі урад /Петра I/ ня пачуў сябе дужым ды ні наважыўся зламаць свой "трактат з Багданам Хмельніцкім". І зламаў." Гэтак сама было і з Беларусью. На моцы Люблінскай уніі /1569 г./ яна злучылася с Польшчай ў адну Рэчспалітую /дзяржаву/ як роўная з роўнай і вольная з вольнай, а тым часам стрэў яне аднакі лёс з гістарычнай доляй Украіны. Тое самае мы бачым і