Перайсці да зместу

Старонка:Аўтаномія Беларусі.pdf/17

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

разгар- усю сваю вялікую здольнасьць, народ наш стане цэнтрам у сваём краю і сваёю літэратураю, навукаю і мастацтвам звяжа шчыраю любоўю усе народнасьці Беларусі, каторыя, у сваю чаргу, аддадуць усе свае сілы і розум на карысьць супольнай айчыны, на дабро і пыху роднага краю. Усё гэта так важна, проста і ясна, што сапраўды, трэба улажыць усю сваю душу, аддаць усе свае сілы, каб утварыць сьветлую будучыну сваёй бацькаўшчыні, здабыўшы шырокую нацыанальна-тэрыторыальную аўтаномію для Беларусі. "Падумайце," - піша праф. Грушэўскі, - "якая гэта будзе эканомія часу і энэргіі, колькі адпадзе дарэмных турботаў... Адпадзе уся барацьба за нацыанальнае права, якая пастаянна валтузіла і затрымоўвала эканамічны і палітычны поступ... Ня трэ' будзе пакладаць свае здольнасьці і энэргіі на заходы каля палагоджэньня сваіх нацыанальных і краёвых спраў у агульнадзяржаўным парлямэнці, ні патрэбны будуць хітрыя партыйныя камбінацыі, каб правесьці сваю справу, ня трэ' будзе "абрабляць" расійскае лібэральнае грамадзянства і іншыя расійскія партыі, каб прыхіліць іх да сваіх нацыанальных і краёвых патрэб. Давогі гэтага! Даволі мы мелі гэтага пры змарлым рэжымі і добра ведаем, як прыемна стасавацца да расійскага грамадзянства! Ніхай яно жыве, здарова, як само хоча, а нам трэба свае справы разважаць у сябе дома, у сваём краёвым соймі і толькі тое нівялічкае, што датычыцца усяе дзяржавы, мы разважым супольна на агульным