Старонка:Аўтаномія Беларусі.pdf/11

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Гэта старонка была вычытаная


рахуючы выкарыстаць чужую нідасьведчнасьць, пускаюць байкі пра шкадлівы уплаў аўтаномнага ладу. Гэта трэба запамятаць і, адхіліўшы ўсялякія нагаворы, як мага дамагацца аўтаномнага ладу для свайго роднага краю. Мы павінны мець свой беларускі парлямэнт, сваю Беларускую Краёвую Раду, цалкам нізалежную у межах свайго краёвага законадаўства ад цэнтральнага, агульнадзяржаўнага ураду. Толькі такія справы, як зносіны з загранічнымі дзяржавамі, мытна, грашавая сыстэма, вярхоўнае кіраўніцтва ваеннымі сіламі, важнейшыя залезныя дарогі, - павінны знаходзіцца пад загадам агульнадзяржаўнай уласьці, каторая, гэтак сама, павінна складацца с прэдстаўнікаў усіх нацый і краёў. Агульнадзяржаўная уласьць павінна быць прэдстаўніцай усіх людзей, усіх народаў і краёў і іх аб'еднаць.

Мала дабіцца рэспублікі, трэба дамагацца яшчэ і таго, каб рэспубліка была і фэдэратыўнай, або хаўруснай па латыні, кожны край, кожны асобны народ каб меў сваю аўтаномію. У Францыі рэспубліка істнуе ужо больш соткі год, але яна цэнтралістычна. Там, як і у нас цяпер і як было гэта пры царызму, усім загадваюць міністры с Парыжу, а міністраў вызначае агульна-дзяржаўны парлямэнт. Пры кожнай перамені большасьці у парлямэнці, зьмяняюцца і міністры. Жыцьцэ валтузіцца кожны раз пры зьмені загадчыкаў-міністраў. У самых дробных мейсцовых справах трэба чакаць дазволу і ласкі цэнтральнага правіцельства.