Старонка:Асновы дзяржаўнасці Беларусі.PDF/8

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

пачынае ўступаць месца ў законах, судох, адміністрацыйных установах лацінскай або польскай мове.

Але хоць апалячаваньне і акаталічаваньне і выяўлялася ў верхніх слаёх народу, - усё-ж сяляне і ў значнай меры мяшчанства цьвёрда баранілі далей сваё права на незалежны рэлігійна-нацыанальны быт. То былі цікаўныя часы злоснае барацьбы, якая йшла ў літэратуры, у школах, у дыспутах і спрэчках, заходзячы часамі да бітваў на кулакі паміж прадстаўнікамі розных рэлігій і нацыянальнасьцей. У XVIII сталецьці ўсё беларускае і праваслаўнае цярпела цяжкое гнібеньне. Але тады праваслаўныя пачалі шукаць сабе заступніцтва за межамі свайго гаспадарства і ўцягаваць у гэную барацьбу маскоўскую царыцу Кацярыну II.

Кацярына II здаўна ласа ўглядавалася на ўсходнія ўзьмежкі Польскае Рэчыпаспалітае, дык ахвотна ўмяшалася ў рэлігійныя справы ў Беларусі і патрэбу абароны праваслаўнае веры выкарыстала дзеля падняцьця пытаньня аб разьдзеле Польшчы. Адна за аднэй суседнімі гаспадарствамі былі зроблены тры ўмовы аб разьдзеле, каторы ўсе Беларускія землі аддаваў Расейскай імпэрыі у ніжейпісаным парадку. Паводлуг умоў: 1772 г. з Прусамі і Аўстрыяй і 1773 - з Польшчай да Расеі адыйшлі: Полацкае ваяводзтва (апрача часткі яго на правым беразе Дзьвіны), Вітэбскае (без Аршанскага павету), Мсьціслаўскае і часьці Менскага. Разьдзел 1793 г. даў Расеі Менскае ваяводзтва і значныя часьці Віленскага, Наваградзкага і Берасьцейскага. Разьдзел 1795 году аддаў Расеі рэшту ваяводзтваў Наваградзкага і Берасьцейскага. Урэшце паводле трактату ў Тыльжы (Тыльзіт) 1807 году пад расейскае панаваньне перайшла Беласточчына. Гэтак уся Беларусь апынулася ў складзе Расейскае імпэрыі. Палітычная незалежнасьць Беларусі была загублена. Яе свабодныя ўстановы былі прымушаны прыпыніць сваю работу. Ужо за Кацярыны II пачалі заводзіць у Беларусі маскоўскі гспадарсьцьвены лад і гаспадарсьцвеныя маскоўскія законы. Праўда, імпэратар Павал вярнуў ізноў Літоўскі Статут (зборнік краёвых законаў), але даўнейшага самаўпраўленьня цалком назад не вярнулі. Губэрскія зьезды шляхты часьцю замянялі старыя шляхоцкія сэймікі, але ўстанаўленьне і ў Беларусі правоў маскоўскае шляхты не магло здаволіць беларускую шляхту. Літоўскі Статут меў яшчэ сілу да імпэратарскага ўказу 1840 году, а з таго часу пачынаецца аканчальная перабудова суду і ўпраўленьня на маскоўскі капыл.

Маскоўскія парадкі ня толькі зьніштажалі шляхоцкія вольнасьці ў палітычным жыцьці, але і мелі на мэце барацьбу з пануючым палажэньнем апалячанае шляхты і каталіцтва, якое вяло палітычную работу. Гэную барацьбу маскоўскі ўрад вёў няўдачна, груба, бяз ніякае сыстэмы. Маскоўскі ўрад бадай да 60-х гадоў мінулага сталецьця, - значыць, да губэрнатарства М. Н. Мураўёва, - кепска разумеў, што ён мае дзела з Беларускім краем. Згодна з агульным кірункам свае палітыкі, урад ня мог абаперціся на