вельмі спустошаны татарамі і ў агульна-гаспадарсьцьвеным жыцьці прымалі толькі зусім невялікае ўчасьце. У 1569 гаду гэныя землі, а так сама Падляхія (паўднёвая частка Горадзеншчыны) былі прылучаны палякамі да Польшчы і абернены ў польскія правінцыі. Гэткім парадкам пасьля 1569 году толькі беларусы і Літва захавалі сваю незалежнасьць і зробілі ўмову аб уніі з Польшчай, як роўны з роўным.
Зьмест акту аб польска-літоўскай уніі быў гэткі: абодва гаспадарствы злучаліся на вечныя часы ў такім значэньні, што яны павінны былі мець супольны парлямэнт (сойм), якому прыналежыць права выдатаваць законы і выбіраць супольнага гаспадара — караля і вялікага князя. Аднак, у Літве і Беларусі ўлада вялікага князя выяўляецца незалежна: законы, войска, грошы, фінансы і міністэрствы кожнае гаспадарства мае асобныя. У акце уніі ня зусім ясна кажацца аб тым, у якім складзе супольны сойм выдае законы для кожнага гаспадарства. У Літве і Беларусі мелі сілу толькі тыя законы, выданыя супольным соймам, у каторых гэта было спэцыяльна абгаворана. А спэцыяльныя законы для Літоўска-Беларускага гаспадарства разглядаліся толькі літоўска беларускімі дэпутатамі.
Толькі ў другой палавіне XVII сталецьця гэты разьдзел пачаў на практыцы зацірацца і пачалі зьяўляцца супольныя для абодвух гаспадарстваў установы. Але гэта ўжо былі часы разьдзелу і ўпадку Літоўскага гаспадарства.
А усё-ж унія аказалася пагібельнай як для Польшчы, так і для Літоўскае Русі.
Палякі не здаволіліся актам саюзу, а кінуліся апалячаваць Русь і акаталічаваць яе праваслаўнае насяленьне, часта апіраючыся на каралеўскую ўладу, якая паддавалася іх намовам у рэлігійна-нацыянальных справах. У 1596 гаду палякі, супроць волі вялізарнае большасьці праваслаўных жыхараў і карыстаючыся здрадай некалькіх праваслаўных епіскапаў, дабіліся царкоўнае уніі — значыць, злучэньня праваслаўнае царквы з каталіцкім касьцёлам. Тады ўзьнялася вельмі вострая рэлігійна-нацыянальная барацьба. Націск польшчыны і каталіцтва прымусіў згуртавацца супроць яго ўсіх праваслаўных беларусаў. У каталіцтва перайшла пераважная частка шляхты, прымаючы ад палякоў разам з рэлігіяй іх язык і культуру. Гэтак „вярхі“ народу адшчапіліся ад яго „нізоў“. Але дужое мяшчанства па мястох крэпка бараніла сваю ньцыянальнасьць і веру. Сялянства пераходзіла на унію толькі над прынукай. Усе сілы і засобы багатага і культурнага народу абярнуліся на рэлігійную і нацыянальную барацьбу. Ужо ў XVIII сталецьці выяўляецца па мястох упадак гандлю і промыслаў. Нельга ня прызнаць, што палякі дайшлі свайго. Польская культура і мова пранікалі ўсё глыбей і глыбей у вярхі грамадзянства, якія ўсё болей разрывалі зьвязь з мяшчанствам; апалячаваньне шырылася і па мястох, асабліва вялікшых. Ад другое паловы 17 сталецьця беларуская мова навет