Гэтакім парадкам на зямлі Беларускай утварылася некалькі князьстваў: Смаленскае на Дняпры, Полацка-Вітэбскае на Дзьвіне і верхнім Нёмне, ды Тураўска Пінскае на Прыпяці. Гэтыя князьствы занімалі абшар усяе цяперашняе Беларусі. Кожнае з іх было незалежным гаспадарствам з асобным княжым родам - Рагвалодавічамі і Рурыковічамі. Усе яны многа ваявалі, шырока вялі гандаль, адзначаваліся высокай культураю.
К XIV сталецьцю род Рагвалодавічаў вымірае. Перш абшырнае Тураўска-Пінскае князьства пабілася на некалькі дробных і слабых князьстваў, і ў іншых з іх улада перайшла да жонак.
Як раз у гэтых часох на заходзе у межах мала-культурнага Літоўскага народу, утварылася незалежнае Літоўскае гаспадарства. Першыя літоўскія князі прылучылі да гэнага гаспадарства невялікія суседнія беларускія землі і навет сваю сталіцу, Вільню, пабудавалі на зямлі беларускага народу. Гэтак сама і іншыя Беларускія князьствы пачалі прылучацца да Літвы - часьцю затым, што літоўскія князі жаніліся з прадстаўніцамі выміраўшых беларускіх княжых родаў, часьцю - самахоць, на основе ўмоў.
Гэтак вялікі князь літоўскі папраўдзе стаўся князем Беларускіх зямель. Вялікія князі робілі ўмовы з князьствамі Полацкім, Смаленскім і Вітэбскім і давалі ім асобныя констытуцыйныя граматы, а там, дзе княжыя роды панавалі далей, мясцовыя князі лічылі сябе прыслухаючымі вялікаму князю літоўскаму, васаламі яго. Гістарычная навука зусім адкідае ўсе гутаркі аб тым, быццам Беларускія землі былі заваяваны літоўскімі князьмі.
У часох будаваньня Літоўскага і Беларускага князьства было ўжо ўсім вядома імя Беларусі і беларусаў, якое азначала "Русь" вольную, свабодную ад платы падаткаў наездчыкам ("белым" тады наагул называлі чалавека, вольнага ад падаткаў), ды гэтак выдзяляла Беларусь ад другіх частак абшырнага "рускага" плямя, на которыя татары накладалі падаткі. Злучыўшыся з маленкім Літоўскім нарадком і прызнаўшы найвышэйшую, сувэрэнную ўладу вялікага князя літоўскага, кожнае з беларускіх князьстваў мела поўную незалежнасць і яшчэ даўгі час захоўвала свае сувэрэнныя правы.
Гэтак злажылася Літоўска-Беларускае гаспадарства, урадова называўшаеся Вялікім Князьствам Літоускім, Рускім[1] і Жмудзкім.
Беларусы пераважывалі ў гэным гаспадарстве сваёй лічбаю і сваёй якасьцю: пад той час нашыя прашчуры адзначаваліся ўжо высокім разьвіцьцем гаспадарсьцьвенасьці, мелі сваё пісьменства - літэратуру, вялі абшырны гандаль з немцамі, а ліцьвіны да злучэньня з "Русьсю" ня мелі ні гаспадарсьцьвеннасьці ні пісьменства,
- ↑ Пад той час цяперашняя расейская зямля называлася зямлёй Маскоўскай, Беларусь і Украіна зваліся "Русьсю". Пасьля, наадварот, гэтае імя пераняла Маскоўшчына. Рэд.