Перайсці да зместу

Старонка:Асновы дзяржаўнасці Беларусі.PDF/3

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана
Асновы дзяржаунасьці Беларусі.

Беларусь — гэта вялізазны край, каторы складаецца з губэрняў: Менскае, Магілёўскае і Смаленскае (цалком), блізу ўсяе Вітэбскае губ. (апрача Рэжыцкага і Люцынскага паветаў), блізка усяе Віленскае (апрача часьцей Троцкага, Віленскага і Сьвянцянскага пав.), Горадзенскае губэрні, трох паўночных паветаў Чарнігаўскае губ, ды з сумежных валасьцей губэрняў: на заходзе — Сувалскае, на ўсходзе — Пскоўскае, Цьверскае, Калускае і Арлоўскае. Усяго абшару Беларусь мае каля 258,000 квадр. кілёмэтраў, на якім жыве 12 міліёнаў беларусаў і балей за 3 міліёны іншых нацыянальнасьцей — маскоўцаў, жыдоў, палякоў, татараў. Беларускі народ займае гэты абшар, седзячы на ім густой чарадой, у якую ўмешаны другія нацыі, каторыя прыйшлі сюды з чужых краёў і пераважна гуртуюцца па мястох і мястэчках.

Часамі даводзіцці чуць як быццам вагаючыяся і сумляваючыяся галасы: ці можа Беларускі народ стварыць сваё асобнае і ні ад каго незалежнае гаспадарства (гасударства) або прынамсі ўвайсьці ў саюз гаспадарстваў як фэдэрацыйная частка? Гэткія ваганьні і сумлеўкі вынікаюць з незнаёмства людзей з роднай мінуўшчынай і з не даволі поўнай ацэнкі культурнае стойкасьці беларускага народу.

Часамі такжа іншыя наіўна сумляваюцца: дый ці-ж было калі нашае Беларускае гаспадарства?. Праўда, пад гэткім назовам яно не істнавала, як не істнавалі ў цяперашняй форме гаспадарствы: Італьянскае, Бэльгійскае, Украінскае і інш. Але беларусы станавілі крэпка збудаванае гаспадарства, зложанае з беларускіх пляменьняў, так званае Літоўскае Русі, значыць, злучаных з Літоўскім князьствам. І Беларусь, як зараз убачым, толькі зусім нядаўна ўтраціла сьляды свае даўнейшае крэпкае і стойкае гаспадарсьцьвенасьці (гасударстненасьці) меўшай такія праявы разьвіцьця, якімі мы можам толькі пахваляцца з гордасьцю і павінны дабівацца аднаўленьня іх.

Асновы беларускае гаспадарсьцьвенае незалежнасьці глыбока заложаны ў самым Беларускім народзе і апіраюцца на моцных фундамэнтах — гістарычных, этнаграфічных, лінгвістычных і эканамічных. Яны выяўляюцца ўва ўсёй мінуўшчыне Беларусі, яны