Перайсці да зместу

Старонка:Аснаўныя пачаткі арытмэтыкі.pdf/92

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Працэнт знаходзіцца ў простай залежнасьці ад працэнтных грошаў і ў адваротнай залежнасьці ад капіталу і ад часу.

Час, у каторы капітал быў у абароце, знаходзіцца ў простай залежнасьці ад працэнтных грошаў і ў адваротнай залежнасьці ад капіталу і ад працэнту.

Наросшы капітал, проста прапарцыянальны як свайму пачатковаму капіталу, так і працэнтным грошам, у іх заключаным.

Правіла дысконту (учоту) вэксалёў.

Пры адтрыманьні ў доўг грошаў даўжнік дае заімадаўцу асобнага роду расьпіску, пісьменны абавязак, завомы вэксалям. У вэксалю ні ўспамінаецца ні аб суме, якая пазычана запраўды, ні аб працэнту, а абазначваецца толькі тэрмін выплаты і ўся сума грошаў, якую даўжнік павінен выплаціць у гэты тэрмін заімадаўцу.

Форма вэксаля.

Слуцак, 20 студзеня 1920 году.

Вэксаль на 2000 руб. сер.

Дваццатага чэрвеня тысяча дзевяцьсот дваццатага году па гэтаму майму вэксалю павінен я заплаціць у Слуцку (званьне, імя, па бацьку і прозьвішча крэдытара) дзьве тысячы рублёў.

(Імя, па бацьку і прозьвішча даўжніка).

273.Сума, напісаная на вэксалю, называецца вэксальнаю сумаю, або валютаю.

Крэдытар ня мае права патрабаваць ад даўжніка выплаты па вэксалю раней тэрміна, абазначанага на вэксалю. Але калі даўжнік сам захоча выплаціць па вэксалю раней тэрміну, або калі крэдытар да тэрміну захоча, замест вэксаля, мець гатовыя грошы (рэалізаваць вэксаль), дык паміж імі робіцца згода, якая выражаецца ў форме працэнту, каторы крэдытар дазваляе даўжніку ўтрымаць з кожных 100 руб. валюты вэксаля за рэшту часу да тэрміна.

274.Сума, якая адлічаецца ад валюты пры выплаце па вэксалю да тэрміна, наз. учотам (вылікам), або дысконтам вэксаля.