Перайсці да зместу

Старонка:Аснаўныя пачаткі арытмэтыкі.pdf/91

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
12м. — 8 р. X : 8=9 : 12
9»— X»
АдкульX = = 6руб.

Затым, прылічваючы 6 руб. прац. грошаў да 100 руб. разважаем:

100руб.звар.ў106руб.
5000»»ўX»
Адкуль X = = 5300 руб.

Увага. Задачы на звычайныя працэнты разьвязваюцца таксама спосабам складанага тройнага правіла, але пры гэтым патрэбна мець на ўвазе, што наросшы капітал не прапарцыянальны ні працэнту ні часу, а таму складаным тройным правілам нельга разьвязваць такіх задачаў, у каторых дадзены наросшы капітал і знаходзіцца пачатковы капітал.

Усе задачы на правіла працэнтаў, як мы бачылі вышэй, могуць быць разьвязаны спосабам прапорцыі і способам прывядзеньня да адзінкі, але ў камэрцыйных установах, дзе патрэбна хуткасьць вылічэньня, задачы першых трох радоў разьвязваюцца формуламі, аснованымі на законах дакладнага вылічэньня.

270.Каб вылічыць працэнтныя грошы, трэба капітал памножыць на працэнт і на час (лік гадоў, месяцаў або дзён) і разьдзяліць на 100.

271.Каб валічыць працэнт, трэба працэнтныя грошы памножыць на сто і разьдзяліць на капітал.

271.Каб вылічыць капітал, трэба працэнтныя грошы памножыць на сто і разьдзяліць на працэнт.

Разглядваючы залежнасьць, каторая ёсьць паміж пачатковым капіталам, працэнтам, працэнтнымі грашыма і часам, мы прыходзім да наступных вынікаў:

Працэнтныя грошы знаходзяцца ў простай прапарцыянальнай залежнасьці ад капіталу (пры роўных, пэўна, другіх умовах), ад працэнту і ад часу, у каторым капітал знаходзіўся ў абароце.

Капітал знаходзіцца ў простай залежнасьці ад працэнтных грошаў і ў адваротнай залежнасьці ад працэнту i ад часу.