Старонка:Аршаншчына (1927).pdf/8

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

значнага ўплыву на пашырэньне кніг беларускага друку ў Масковіі ён не зрабіў; дзякуючы свайму прырубежнаму палажэньню, Ворша магла раней іншых беларускіх гарадоў прасоўваць свае кніжкі на рынкі Московіі і гэтым можа тлумачыцца значны лік выдадзеных кніг і шырокая папулярнасьць Аршанскае друкарні ў Масковіі. Кутэінскія выданьні выходзілі, пачынаючы з 1630 па 1654 год у Воршы, а пазьней перадрукоўваліся ў Масковіі. Калі маскоўскае войска захапіла Воршу, то маскалі перш за ўсё паклапаціліся прыбраць к сваім рукам Кутэінскую друкарню, і сам цар Аляксей Міхайлавіч пабываў у Кутэінскім манастыру. З Аршанскіх выданьняў найбольш вядомы: „Часослов альбо шестоднев“, які вышаў першым выданьнем у 1632 г. і другім выданьнем у 1646 г. аднолькавага фармату-4°. „Новый завет с псалтыр‘ю“ вытрамаў 4 выданьні: 1632-1642, 1651-1652 г., фармат 4°. У выданьні „Новага завету“ 1642 г. ёсьць прысьвечацьне гэтага выданьня фундатару манастыру Багдану Стэткевічу ад 1-га ігумена Кутэінскіх манастыроў Іоіля Труцэвіча.

3) „Букварь Сиреч, начало учения детям, начинающим чтению извыкати; в Кутэйне изобразился“ 1691 г. 197. Гэта былі найбольш пашыраныя падручнікі брацкіх школ. Апрыч падручнікаў, друкаваліся кнігі для набажэнства.

4) „Штодневныя молитвы от многих святых отцов в общую пользу собраны, з друку выданы у Кутэйне. 3-й друкарні Спиридона Соболя. Рок 1641. 12°“.

5) „Цветослов или трифологион: выбранные службы на господския праздники, богородичны и святым нарочитым. 1647 г. 4°“.

Карысталіся шырокай павагай насельніцтва Кутэінскія выданьні для навучальнага чытаньня праваслаўных.