Старонка:Аршаншчына (1927).pdf/7

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Гараджане гуртуюцца ў брацтвы, цэхі і даюць моцны адпор польскаму гандлёваму капіталу. Поплеч з каталіцкімі кляштарамі ўзрастаюць праваслаўныя манастыры і пры іх брацкія школы. Брацтвы Віцебску, Полацку, Магілёву маюць зносіны і падтрыманьне з боку брацтваў Вільні, Кіеву, Львову, падтрымліваюць манастыры сваіх гарадоў і вядуць змаганьне з насядаючымі на іх езуітамі. У гэтым змаганьні Аршанскае брацтва, у першай палове 17-га сталецьця, займае першае месца і Аршанскі Кутэінскі манастыр зьяўляецца месцам апоры праваслаўных брацтваў на Усходзе Беларусі. Фундатар і ўстаноўца Кутэінскага мужчынскага манастыру Багдан Стэткевіч абавязваў манахаў мець у Воршы школу і друкарню. Каля 1630 г. у Кутэйні была заснавана друкарня Сьпірыдона Собаля, мешчаніна гораду Магілёва. Апрыч Кутэінскай друкарні гэты Собаль меў яшчэ дзьве друкарні ўМагілёве і Буйнічах Друкарскай справай у Варшанскай друкарні загадваў манах Сілівей Собаль. Кнігі друкаваліся на славянскай, беларускай (рускай), польскай і лацінскай мовах. Праўда, Кутэінскіх старадрукаў на польскай і лацінскай мовах да нас не дайшло; мажліва, што іх і зусім ня было. Затое шырока разгарнуўся друк набажэнскіх кніг на славянскай і беларускай мовах. Для брацкіх школ і жыхарства праваслаўнага вызнаньня Аршанская друкарня выдавала падручнікі і кнігі навучальнага зьместу. Рынкам збыту кніг беларускіх друкарняў была ня толькі Беларусь, Літва, Украіна, але галоўным чынам Масковія. Беларускія кнігі прадаваліся ў Маскве пад назвай „літоўскіх.“ Гандаль „літоўскімі“ кнігамі вёўся ў Маскве так шырока, што маскоўскія папы не змаглі конкураваць з беларўскімі друкамі і пачалі дамагацца ад маскоўскага цара запрэту на продаж кніг беларускага друку. Такі запрэт быў выдадзен царскім урадам у 30 гадох 17-га сталецьця, але