Перайсці да зместу

Старонка:Арлянка (1932).pdf/32

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Мо за ёю
вораг гоніцца?
Можа стала
паланянкай —
І вядзе
чужую коньніцу
Ненадзейная
паўстанка?

Усё бліжай
тупат блізіцца.
І чакаюць
партызаны,
Да зямлі
прыпаўшы нізенька,
Невядомых
і нязнаных.

8

Імчыцца карэта
(запрэжана цугам),
Старожка вартуюць
жаўнеры яе.
Пужаюцца коні,
і бразгаюць цуглі,
І хмура шуміць
зьнепакоены лес.

Ён такжа вартуе
у зарасьлях цёмных