|
Ня прыходзіць,
доўга бавіцца,
Дзесьці бавіцца
Касана.
Маладзік
на дзень азорыўся,
Пабялелі
нават росы.
Вартавых сваіх,
дазоры ўсе
Правяраць
ідзе Шчароса.
Чуе тупат
на дарозе ён —
Нехта мчыцца
апантанна.
Кліча роту
сваю грозную
На засаду
атаман наш.
Прыляглі
ў кустох стрывожаных
Маладыя
партызаны,
Думка думкаю
памножана:
— Доўга бавіцца
Касана.
|