Гэта старонка не была вычытаная
Месяц
ня выстранчыў
глянуць на змову —
Зьніклі у мораку постаці зноў.
Крокі шасьцелі
на травах шаўковых
І
засынала
маўклівая ноч.
4
Вялізны сад у змроку стыне,
У цемры сьвіран панскі зьнік:
Плячмі прыпёрся ён да тыну,
А ганкам вышаў на даржнік.
За тынам —
поле,
сохне жыта,
Чуваць як стогнуць каласы:
Палетак панскі кроўю зьліты
І каласы з крыві расьлі.
Чуваць яшчэ якіясь крокі —
Цікуе нехта панскі сад
І вось…
рашуча,
полем крохкім,
Ідзе мяжою між аўса.