Старонка:Апошні з магікан.pdf/88

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

энергічны Дункан пабег за ім. Па меры маёчымасці яны хаваліся паміж дрэвамі і абломкамі каменняў, раскіданымі ў гаі. Над імі ўзвышалася акругленая скала, па абодвух баках якой гуляла і скакала вада, спадаючы ў бездань. Цяпер, калі развіднела, процілеглы бераг быў выразна відзён; Сакалінае Вока і маёр углядаліся ў гай, адрозніваючы ўсе прадметы пад заслонай хмурых хвой.

Доўга цягнулася трывожнае чаканне; аднак, вартавыя не заўважалі адзнак новага нападу. Дункан ужо думаў, што стрэлы яго таварышоў, аказаліся больш паспяховымі, чым яны самі меркавалі, і што дзікуны канчаткова адступілі, але, калі ён сказаў пра гэта разведчыку, Сакалінае Вока недаверліва паківаў галавой.

— Вы не ведаеце макуасаў, калі думаеце, што іх так лёгка прагнаць; ім-жа не ўдалося здабыць ні аднаго скальпа, — адказаў ён. — Яны вельмі добра ведаюць, як нас мала, каб так хутка адмовіцца ад праследавання. Цс! Паглядзіце на раку, уверх па цячэнню, туды, дзе струмені разбіваюцца аб каменні. Д’яблы пераплылі ў гэтым месцы! Ім пашанцавала; гляньце, яны дабраліся да таго краю вострава. Цс! Цішэй, цішэй, а то валасы ўмомант зляцяць з вашай галавы.

Хейвард зірнуў з-за свайго прыкрыцця і ўбачыў тое, што яму сапраўды здалося надзвычай лоўкай і адважнай справай. Бурныя струмені абтачылі рог скалы, з якой спадала рака, і першы ўступ каменя зрабіўся менш крутым. І вось, улічваючы толькі лёгкае хваляванне, што відаць было там, дзе паток удараўся аб край маленькага вост-