Старонка:Апошні з магікан.pdf/87

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Памятайце, Дункан, як неабходна ваша жыццё для нашага выратавання; памятайце, што бацька даверыў нас вашым клопатам; памятайце, што ўсё залежыць ад вашай асцярожнасці, — сказала яна, і красамоўны румянец пакрыў яе твар. — Адным словам, памятайце, ваша жыццё дорага ўсім, хто носіць імя Мунро.

— Калі што-небудзь можа павялічыць маю прывязанасць да жыцця, — сказаў Хейвард, бессвядома гледзячы на замоўкшую Алісу, — то менавіта такая ўпэўненасць. Як маёр шасцідзесятага палка я павінен прыняць удзел у абароне; але нас чакае няцяжкая задача: нам давядзецца толькі кароткі час адбіваць напад дзікуноў.

Не чакаючы адказу, ён прымусіў сябе пайсці ад сясцёр і далучыўся да разведчыка і магікан, якія ўсё яшчэ ляжалі ў вузкай шчыліне паміж двума пячорамі.

— Кажу табе яшчэ раз, Ункас, — гаварыў паляўнічы, калі да іх падышоў Хейвард, — ты дарма траціш порах, з-за гэтата стрэльба аддае і перашкаджае кулі ляцець як трэба. Невялікая колькасць пораху, лёгкая кулька і доўгі прыцэл — вось што амаль заўсёды выклікае прадсмяротны енк мінгаў. Ідзем, сябры, схаваемся, бо ніхто не здолее сказаць, у які момант і ў якім месцы макуас нанясе ўдар.

Індзейцы моўчкі размясціліся так, што маглі бачыць усіх, хто наблізіцца да падножжа вадападаў. Пасярэдзіне маленькага вострава расло некалькі нізкіх, мізэрных хвой, якія ўтваралі гаёк. Сюды са шпаркасцю аленя кінуўся Сакалінае Вока;