Старонка:Апошні з магікан.pdf/487

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

словах яны паведамілі яму, што ведаюць аб той, да якой схілялася яго сэрца. Дэлаварскія дзяўчаты не цікавілі яго! Ён быў племя, якое калісьці мела ўладарства на берагах Салёнага возера, і яго жаданні вабілі яго да народу, які жыў паблізу магіл яго продкаў. Калі ён выбраў белую дзяўчыну — значыць, так трэба. Усе маглі бачыць, што яна была прыгоднай для небяспечнага жыцця ў лясах, а цяпер — дадавалі дзяўчаты, — «мудры ўладар зямлі» перанёс яе ў тыя краі, дзе яна можа быць шчаслівай навекі.

Потым, змяніўшы свой напеў, плакальшчыцы ўспомнілі пра другую дзяўчыну — Алісу, якая плакала ў суседняй хаціне. Яны параўноўвалі яе з шматкамі снегу, з лёгкімі, белымі, чыстымі шматкамі. Яны ведалі, што яна надзвычай прыгожая ў вачах маладога воіна, які так падобны да яе па колеру скуры.

Дэлавары слухалі, як зачараваныя; па іх выразных тварах было ясна, якім глыбокім было іхнае спачуванне. Нават Давід ахвотна прыслухоўваўся да далікатных галасоў дзяўчат, і задоўга да сканчэння спеву па выразу яго вачэй, поўных захаплення, было відаць, што душа яго ўзрушана глыбока.

Разведчык — адзіны з белых, які ясна разумеў песні, — вышаў з раздум’я, у якім ён знаходзіўся, і схіліў галаву, нібы для таго, каб улавіць сэнс песні.

Калі дзяўчаты пачалі гаварыць аб тым, што чакала Кору і Ункаса, ён паківаў галавой, як чалавек, што разумее памылку іх простых вераванняў,