Старонка:Апошні з магікан.pdf/486

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

пова ўражанне ад гэтых слоў крыху аслабела, ціхія галасы пачалі песню ў гонар памёршага. Гэта былі жаночыя, надзвычай далікатныя, жаласныя галасы. Калі канчала адна спявачка, другая пела далей хвалу або скаргу. Часамі спевы перарываліся агульнымі моцнымі выбухамі гора.

Адна з дзяўчат пачала ўслаўляць нябожчыка воіна скромнымі намёкамі на яго якасці. Яна называла яго «барсам свайго племя», гаварыла пра воіна, чый макасін не пакідаў следу на расе; скачок яго быў падобным да скачка маладога аленя; вочы былі ярчэйшымі за зоркі ў цёмную ноч; голас у часе бітвы магутны, як гром Маніта. Яна напамінала пра маці, якая нарадзіла яго, і пела аб шчасці быць маткай такога сына.

Другія дзяўчаты, яшчэ больш ціхімі, далікатнымі галасамі, прыгадалі аб чужаземцы, якая амаль адначасова з маладым воінам пакінула зямлю. Яны апісвалі яе надзвычайную прыгожасць, яе благародную рашымасць.

Пасля гэтага дзяўчаты пачалі гутарку, звяртаючыся да самой Коры са словамі, поўнымі пяшчотнасці і любві. Яны ўпрашалі яе быць спакойнай і не баяцца за свой лёс у будучыні. Спадарожнікам яе будзе паляўнічы, які здолее выканаць малейшае яе жаданне і абараніць яе ад усякай небяспекі. Яны абяцалі ёй, што шлях яе будзе прыемным, а ноша лёгкая. Яны раілі ёй быць уважлівай да магутнага Ункаса. Потым, у агульным бурным парыве, дзяўчаты злучылі свае галасы ў песні ў гонар магікана. Яны называлі яго благародным, мужным, вялікадушным. У самых пяшчотных