Старонка:Апошні з магікан.pdf/467

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

хмары, якія рухаліся па небе, — яркае сонца і бліскучы ствол не спрыяюць правільнаму прыцэлу. Усё добра для нас; вецер дзьме з іх боку, так што да нас будуць даносіцца ад іх шум і дым, а гэта ўжо не мала; між тым як з нашага боку спачатку выгукне стрэл, а потым ужо яны зразумеюць, у чым справа. Але вось канчаецца наша прыкрыццё. Бабры жылі па берагах гэтай ракі цэлыя сотні гадоў, і цяпер між іх кладоўкамі і плацінамі, як вы самі бачыце, ёсць шмат пнёў, але мала дрэў.

Як толькі атрад вышаў з-пад прыкрыцця дрэў, ззаду грымнуў залп некалькіх стрэльбаў, і адзін з дэлавараў, высока падскочыўшы, паваліўся на ўвесь рост мёртвым на зямлю.

— Я баяўся іменна такой чартоўскай штукі з іх боку! — ускрыкнуў разведчык па-англійску і з быстрынёй думкі дадаў на дэлаварскай мове: — Станавіцеся пад прыкрыццё, малайцы, і страляйце!

Атрад умомант рассеяўся, і перш чым Хейвард апамятаўся ад здзіўлення, ён убачыў, што астаўся толькі з Давідам. На шчасце, гуроны ўжо адступілі, і ім не пагражалі іх стрэлы. Але, як відаць, такое становішча рэчаў не магло доўга працягвацца; разведчык першы кінуўся праследаваць уцякаючых, пасылаючы стрэл за стрэлам і перабягаючы ад дрэва да дрэва па меры таго, як вораг павольна адступаў.

Як відаць, у першым нападзе гуронаў прымала ўдзел мала воінаў; колькасць іх, аднак, значна павялічылася па меры таго, як быўшыя наперадзе адступалі да сваіх сяброў, і неўзабаве агонь з іх