Старонка:Апошні з магікан.pdf/44

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

супакоіць маіх спадарожніц. Таму вось я не дазволіў індзейцу ісці наперадзе, а прымусіў яго следаваць за намі.

— З першага-ж погляду відаць, што гэта ашуканец, — сказаў паляўнічы. — Вунь гэты жулікаваты мінг прыхіліўся да ствала маладога клёна; правая нага машэнніка прыходзіцца на адной лініі са ствалом. —— Сакалінае Вока шматзначна зірнуў на сваю стрэльбу. — Я магу падцэліць у яго паміж костачкай нагі і каленам, і пасля гэтага ён па крайняй меры на месяц страціць здольнасць рухацца. Падыйсці бліжэй нельга: хітрае стварэнне западозрыць мяне і кінецца ў кусты, як спалоханы алень.

— Не, не, гэта не добра. Можа, ён ні ў чым не вінаваты, і мне не хочацца, каб вы ранілі яго. Хоць, калі-б я цалкам пераканаўся, што ён здраднік…

— Ну, у гэтым няма чаго сумнявацца: іракез заўсёды гатоў здрадзіць і ашукаць, — сказаў Сакалінае Вока. Кажучы гэта, ён ускінуў стрэльбу і навёў яе дула на Магуа.

— Пачакайце, — спыніў яго Дункан, — не страляйце. Прыдумайце які-небудзь іншы спосаб пазбавіцца ад яго, хоць я маю падставу дзпускаць, што чырвонаскуры ашукаў мяне.

Сакалінае Вока адмовіўся ад намеру перабіць нагу «індзейцу-скараходу»; ён на момант задумаўся, потым зрабіў рукой знак сваім сябрам-магіканам, якія зараз-жа падышлі да яго. Усе трое пачалі гутарку на дэлаварскай мове. Іх твары былі сур’ёзнымі, і яны напружана і ціха