Старонка:Апошні з магікан.pdf/438

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

з асаблівым, трывожным выразам у вачах, а Кора зноў кінулася да ног патрыярха, просячы яго аб літасці.

Адзін Ункас захоўваў ясны спакой у гэтыя жахлівыя хвіліны. Раўнадушным позіркам глядзеў ён на ўсе падрыхтаванні і, калі да яго падышлі каты, сустрэў іх цвёрдым, непахісным позіркам. Адзін з іх, раз’юшаны больш, чым астатнія, схапіў маладога воіна за каўнер паляўнічай кашулі і сарваў яе. З лямантам дзікай радасці ён падскочыў да сваёй афяры. Але раптам ён змяніў свой мамер, нібы нейкая звышнатуральная сіла ўмяшалася, каб выратаваць Ункаса. Вочы дэлавара, здавалася, вылезлі з арбіт, рот разявіўся, і ўся фігура нібы скамянела ад здзіўлення. Павольным рухам ён падняў руку і паказаў пальцам на грудзі палоннага. Таварышы сабраліся натоўпам вакол яго, і вочы ўсіх са здзіўленнем накіраваліся на прыгожы, татуіраваны блакітнай фарбай, малюнак маленькай чарапахі на грудзях палоннага.

Адзін момант Ункас цешыўся сваім трыумфам, гледзячы са спакойнай усмешкай на гэтую сцэну. Затым ён адстараніў натоўп ганарлівым, высокамерным рухам рукі, вышаў на сярэдзіну з царственым выглядам і загаварыў голасам, які ўзвышаўся над шэптам здзіўлення, што прабягаў у натоўпе.

— Людзі лені-ленапаў! — сказаў ён. — Мой род падтрымлівае сусвет! Ваша слабое племя стаіць на маёй броні! Хіба агонь, запалены дэлаварам, можа спаліць сына маіх бацькоў! — дадаў ён, з