Старонка:Апошні з магікан.pdf/42

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Прайшоўшы міма каня Хейварда і клячы спевака псалмоў, ён рушыў удоўж кустоў і хутка падышоў да маладых дзяўчат, якія з нёцярплівасцю і некаторай трывогай чакалі канца перагавораў.

Ззаду Коры і Алісы відзён быў індзеец-скараход; ён стаяў, прыхіліўшыся да дрэва, і безуважна сустрэў позірк, якім пранізаў яго разведчык. Твар індзейца выражаў такую хмурую лютасць, што мімаволі выклікаў пачуццё страху. Задаволены сваім аглядам, Сакалінае Вока адышоў ад чырвонаскурага, спыніўся, захоплены прыгожасцю маладых дзяўчат, і ветліва адказаў на ўсмешку і ласкавае прывітанне Алісы; падышоў да клячы спевака псалмоў, якая карміла сваё жарабя, з хвіліну глядзеў на яе ездака, дарэмна стараючыся здагадацца, хто ён, і, нарэшце, пакачаўшы галавой, зноў вярнуўся да Дункана.

— Мінг заўсёды астанецца мінгам, — сказаў ён, займаючы сваё ранейшае месца. — Калі-б вы былі адны і згадзіліся афяраваць ваўкам вашага выдатнага каня, я за адну гадзіну давёў-бы вас да форта Эдуард, бо гэтая крэпасць знаходзіцца ўсяго на адлегласці гадзіны шляху адсюль. Але з вамі жанчыны, для якіх такі пераход з’яўляецца немагчымым.

— Чаму? Праўда, яны стаміліся, але могуць праехаць яшчэ некальхі міль.

— Нямысліма, — паўтарыў разведчык. — Пасля таго, як сцямнее, я і мілі не прайшоў-бы з гэтым скараходам, хоць-бы за тое мне абяцалі самую лепшую стрэльбу з усіх калоній. Тут, у гушчары,