Старонка:Апошні з магікан.pdf/418

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

імя Натаніэля ад сям’і, прыемнае імя Сакалінага Вока ад дэлавараў, якія жывуць на сваёй рацэ; я той, якога іракезы празвалі Доўгім Карабінім.

Вочы ўсіх прысутных, якія ўважліва аглядалі Дункана, умомант накіраваліся на высокую, нібы вылітую з жалеза, фігуру Сакалінага Вока. Не было нічога дзіўнага ў тым, што двое людзей заяўлялі свае правы на такі гонар, самазванцы былі даволі вядомы туземцам, хоць і рэдка сустракаліся між імі. Некалькі старых індзейцаў параіліся між сабой і, відаць, вырашылі добра распытаць гурона.

— Мой брат сказаў, што змяя запаўзла ў мой лагер, — сказаў правадыр гурону. — Хто гэта?

Магуа паказаў на разведчыка.

— Няўжо мудры дэлавар паверыць брэху ваўка! — ускрыкнуў Дункан, яшчэ больш пераконваючыся ў злых намерах свайго даўняга ворага. — Сабака ніколі не хлусіць, але ці чуў хто, каб воўк казаў праўду?

Маланка бліснула ў вачах Магуа, але, успомніўшы, што яму трэба быць вытрыманым, ён моўчкі адвярнуўся з пагардлівым выглядам, упэўнены, што праніклівыя індзейцы вельмі хутка выкрыюць, на чыім баку праўда. Ён не памыліўся; пасля новай кароткай нарады асцярожны дэлавар абвясціў аб рашэнні правадыроў у вельмі асцярожных выразах.

— Майго брата назвалі ілгуном, — сказаў ён, — і яго сябры раззлаваліся. Яны ўпэўніваюць, што ён сказаў праўду. Дайце палонным стрэль-