Старонка:Апошні з магікан.pdf/419

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

бы, і няхай яны дакажуць, які з іх Доўгі Карабін.

Магуа зрабіў выгляд, быццам лічыць гэтыя словы кампліментам, і кіўнуў у знак згоды, упэўнены, што ісціна будзе вельмі хутка даказана такім умелым стралком як разведчык.

Сябрам-сапернікам зараз-жа далі ў рукі зброю і загадалі страляць праз галовы сядзячага натоўпу ў гліняную пасудзіну, якая выпадкова аказалася на пні, на адлегласці ярдаў пяцідзесяці ад таго месца, дзе яны стаялі. Хейвард усміхнуўся, падумаўшы, што яму давядзецца спаборнічаць з разведчыкам, але вырашыў падтрымліваць ашуканства, пакуль не дазнаецца аб замыслах Магуа. Ён старанна падняў стрэльбу, прыцэльваўся тры разы і стрэліў. Куля прабіла дрэва на адлегласці некалькі дзюймаў ад пасудзіны; усклікі задавальнення паказалі, што гэты стрэл індзейцы палічылі доказам вялікага ўмення ў абыходжанні са стрэльбай. Нават Сакалінае Вока кіўнуў галавой, нібы хочучы сказаць, што гэта лепш, чым ён чакаў. Але замест таго, каб выявіць жаданне спаборнічаць са стралком, які стрэліў так удала, ён стаяў некаторы час, абапёршыся на стрэльбу, як чалавек у глыбокім раздум’і. З гэтай задумлівасці яго вывеў адзін з маладых індзейцаў. Ён дакрануўся да яго і сказаў на вельмі ламанай англійскай мове.

— Ці можа бледнатвары стрэліць лепш?

— Так, гурон! — усклікнуў разведчык, падымаючы правай рукой кароткую стрэльбу і пагражаючы ёю Магуа з такой лёгкасцю, як быц-