Старонка:Апошні з магікан.pdf/404

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

да грудзей. Жыхары паселішча адказалі на яго прывітанне і запрасілі яго падыйсці бліжэй. Падбадзёраны гэтай сустрэчай смуглы незнаёмы чалавек сышоў з краю прыроднай тэрасы, дзе ён стаяў, рэзка выдзяляючыся на фоне зачырванелага ранішняга неба, і паважнай хадою пайшоў да сярэдзіны лагера. Па меры набліжэння яго, чуваць было лёгкае бразганне сярэбраных упрыгожанняў на яго руках і шыі ды звон маленькіх бубенчыкаў, якія аблямоўвалі яго скураныя макасіны. Ён прыязна прывітаўся з мужчынамі, не звяртаючы ніякай увагі на жанчын. Калі незнаёмы дайшоў да групы людзей, па ганарлівых тварах якіх можна было здагадацца, што гэта правадыры племя, ён спыніўся, і дэлавары ўбачылі зграбную, стройную фігуру добра знаёмага правадыра гуронаў, вядомага пад імем Хітрай Лісіцы.

Яго сустрэлі сур’ёзна, маўкліва і з асцярожнасцю. Воіны, якія стаялі наперадзе, расступіліся, прапусціўшы лепшага дэлаварскага прамоўцу, гаварыўшага на ўсіх мовах паўночных туземцаў.

— Вельмі рады табе, мудры гурон, — сказаў дэлавар на мове макуасаў, — ты прышоў пакаштаваць сука-туш[1] разам са сваімі прыазёрнымі братамі?

— Ён прышоў, — паўтарыў Магуа, схіляючы галаву з веліччу ўсходняга цара.

Правадыр працягнуў руку, узяўшы гурона за запясце, і яны зноў абмяняліся прыяцельскімі

  1. Страва, прыгатаваная з размолатага маіса і бабоў.