Старонка:Апошні з магікан.pdf/376

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Сагамора з другога, я ведаў, што ззаду мяне няма ворага. Зімою і летам, уночы і ўдзень хадзілі мы разам па пустыні, елі з адной пасуды, адзін з нас спаў, пакуль пільнаваў другі, і перш, чым сказаць, што Ункаса павялі на пакуты, а я быў паблізу… Раней, чым юнак загіне з-за адсутнасці друга, вернасць знікне на зямлі, і „аленебой“ зробіцца бясшкодным, як свістулька спевака.

Дункан выпусціў руку разведчыка, той павярнуўся і пайшоў цвёрдымі крокамі назад, да хацін гуронаў. Хейвард і Аліса, сумныя, не гледзячы на шчасце спаткання, некаторы час глядзелі яму ўслед, потым пайшлі да аддаленага паселішча дэлавараў.


РАЗДЗЕЛ XXVI

Не гледзячы на поўную рашымасць выканаць свой намер, Сакалінае Вока вельмі добра разумеў усе цяжкасці і небяспеку, якія стаялі перад ім. Вярнуўшыся ў лагер, ён напружыў увесь свой востры розум, каб прыдумаць, як ашукаць пільнасць і падазронасць ворагаў. Магуа і чараўнік, вядома, зрабіліся-б першымі афярамі, прынесенымі ім дзеля сваёй асабістай бяспекі, калі-б разведчык не лічыў такога ўчынку зусім нявартым белага чалавека. Таму ён накіраваўся проста да цэнтру лагера, спадзеючыся на моцнасць вяровак, якімі ён звязаў індзейца.

Крокі яго рабіліся ўсё больш рашучымі па меры таго, як ён падыходзіў да жылля, а яго пільны позірк не прапускаў ні адной адзнакі ва-