Старонка:Апошні з магікан.pdf/310

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

некалькі радкоў з невялічкай кніжачкі, пра якую мы так часта ўспаміналі.

Але Хейвард паспешна спыніў яго набожнае імкненне і пачаў задаваць пытанні пра становішча дзяўчат; ён распытваў пра ўсё значна падрабязней, чым у пачатку гутаркі, калі не мог гаварыць ад хваляваўшата яго пачуцця. Давід, хоць і пазіраў прагным позіркам на свой скарб, вымушаны быў адказваць, тым больш, што бацька маладых дзяўчат таксама прыняў удзел у гутарцы. І разведчык таксама ўстаўляў пытанні, калі трапляўся зручны выпадак. Такім чынам, не гледзячы на частыя перапынкі, запоўненыя гукамі зноў знойдзенага інструмента, праследавальнікі ўсё-ж пазнаёміліся з галоўнымі акалічнасцямі, якія маглі аказацца карыснымі для дасягнення іх мэты. Расказ Давіда быў просты і не багаты фактамі.

Магуа пачакаў на гары, пакуль не мінула небяспека, потым спусціўся і пайшоў па дарозе ўдоўж заходняга боку Гарыкана, у напрамку да Канады. Лоўкі гурон добра ведаў усе сцежкі, ведаў таксама, што ім не хутка пагражае пагоня, і таму пасоўваўся наперад павольна і не стамляючыся. З простага расказу Давіда відаць было, што яго прысутнасць не падабалася індзейцам; спевака цярпелі, бо нават сам Магуа не быў цалкам пазбаўлены таго пачуцця пачцівасці, з якім індзейцы ставяцца да ўсяго, што датычыць таямнічасці рэлігіі.

Уночы яны асабліва клапаціліся аб палонніцах, аб тым, каб засцерагчы іх ад лясной сырасці і перашкодзіць іх уцёкам. Ля крыніцы, як ужо вядома, коні былі пушчаны на волю і былі скары-