Старонка:Апошні з магікан.pdf/301

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

нага надвор’я, паказвалі, што на пабудову гэтых хацін было пакладзена шмат працы і старанняў, — больш, чым звычайна затрачваюць туземцы на пабудову свайго жылля. Карацей кажучы, уся вёска або горад — як-бы ні называлася гэтае паселішча — мела ахайны выгляд і, здавалася, была пабудавана па пэўнаму плану, што не адпавядае, па думцы белых людзей, звычаям індзейцаў. Але паселішча здавалася пустынным. Па крайняй меры, так думаў Дункан на працягу некалькіх хвілін; нарэшце, яму здалося, што ён бачыць некалькі чалавечых фігур, якія набліжаюцца да яго паўзком; як відаць, яны цягнулі цяжкі і, як хутка са страхам заўважыў Дункан, страшны прадмет. У тую-ж хвіліну некалькі цёмных галоў вытлянула з хацін, і паляна раптоўна ажыла, напоўнілася істотамі, якія, аднак прабіраліся ад аднаго прыкрыцця да другога так быстра, што немагчыма было разгледзець ні іх дзеянняў, ні іх саміх. Хейвард, устрывожаны гэтымі падазронымі і незразумелымі рухамі, толькі што хацеў даць умоўны сігнал — закаркаць крумкачом, — як раптам шолах лісця паблізу прымусіў яго азірнуцца ў другі бок.

Юнак уздрыгануўся і адступіў на некалькі крокаў, убачыўшы на адлегласці некалькіх сотняў ярдаў нейкага незнаёмага індзейца. Але ён зараз-жа апамятаўся і замест таго, каб даць сігнал, астаўся на месцы, уважліва сочачы за рухам незнаёмага.

Яшчэ момант і Дункан пераканаўся, што прысутнасць яго не выкрыта. Туземец, падобна да