Старонка:Апошні з магікан.pdf/293

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

падарожнічае, як генерал. З ім здарылася няшчасце, — ён звар’яцеў! Пашукай слядоў ад колаў, Сагамор, — казаў ён, паварочваючыся і смеючыся ад задавальнення, — вар’ят хутка будзе падарожнічаць у карэце, а за ім будуць сачыць тры пары лепшых вачэй, якія толькі ёсць у Амерыцы.

Добры настрой разведчыка і здзіўляючы поспех пагоні, у часе якой яны зрабілі кружным шляхам больш сарака міль, мімаволі зарадзілі надзею ў сэрцах усяго атрада. Індзейцы пайшлі наперад з такой упэўненасцю, з якой падарожнік ідзе па шырокай праезнай дарозе. Калі здаралася, што якая-небудзь каменная глыба, ручай або кавалак зямлі больш цвёрдай, чым навакольная глеба, пе-