Старонка:Апошні з магікан.pdf/292

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ні аднаго сляда! Чалавечая прырода слабая, і мы, быць можа, пайшлі па нявернаму следу.

— Барані нас божа ад такой памылкі! — усклікнуў Дункан. — Пойдзем назад па нашых слядах і будзем аглядаць усё як можна больш пільна. Ці не параіць што Ункас у такім цяжкім становішчы?

Малады магікан кінуў позірк на бацьку, але па-ранейшаму маўчаў, захоўваючы ўсё той-жа спакойны, стрыманы выгляд. Чынгачгук заўважыў гэты позірк і даў сыну знак рукою, дазваляючы яму гаварыць. У той-жа момант спакойны, сур’ёзны выгляд твара Ункаса змяніўся, прамень радасці мільгануў на ім. Скачком, падобным да скачка аленя, ён кінуўся да невялікага касагора на адлегласці некалькіх дзесяткаў футаў, наперадзе таго месца, дзе яны стаялі, і падняўся з радасным выглядам на ўзгорак, дзе свежая зямля, здавалася, была толькі што ўскапана нейкай жывёлай. Вочы ўсіх накіраваліся на маладога чалавека, які зрабіў гэты нечаканы рух.

— Гэта след! — крыкнуў разведчык, падыходзячы да месца, дзе стаяў Ункас. — У хлапца добры зрок і востры розум.

— Паглядзіце, — сказаў Ункас, паказваючы ў напрамку поўначы і поўдня на відавочныя адзнакі слядоў у абодва бакі ад яго, — цёмнавалосая пайшла ў бок марозу.

— Сабака ніколі не бег па лепшаму следу! — адказаў разведчык, кідаючыся адразу на паказаны шлях. — Нам пашанцавала, вельмі пашанцавала, і мы можам ісці цяпер, высока задраўшы нос. Так! Вось сляды вашых абодвух інаходцаў! Гэты гурон