Старонка:Апошні з магікан.pdf/289

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

аголенай скалы. З таго месца, дзе можна было чакаць, што не будзе відаць слядоў, яны пайшлі зноў да ручая, увесь час старанна адступаючы назад. Па рэчышчу ручая яны дабраліся да возера, і на гэтае возера зараз-жа спусцілі сваю лодку. Невялікі ўзгорак хаваў іх ад мыса, а край берагу быў на значнай адлегласці ўкрыты густымі кустамі, якія навісалі над вадою. Пад прыкрыццем гэтай прыроднай заслоны падарожнікі цярпліва і асцярожна пасоўваліся наперад, пакуль разведчык не сказаў, што, па яго думцы, трэба зноў сыйсці на бераг.

На беразе пачакалі да таго часу, пакуль абрысы берагоў не расплыліся ў няверным вячэрнім