Старонка:Апошні з магікан.pdf/288

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

і паказаў маёру на маленькі чорны прадмет ля мыса, што знаходзіўся на адлегласці некалькіх міль.

— Бачыце гэта? — запытаў разведчык. — Ну, за што-б вы палічылі гэтую пляму?

— Калі-б не адлегласць і не велічыня гэтага прадмета, я палічыў-бы, што гэта птушка. Няўжо гэта жывая істота?

— Гэта лодка з добрай бярозавай кары, і грабуць на ёй лютыя, каварныя мінгі. Машэннікі прыкідваюцца, быццам яны занятыя сваёй вячэрай, але як толькі сцямнее, яны пойдуць па нашых слядах, як сабакі, якія чуццём шукаюць звера. Нам трэба збіць іх з толку або адмовіцца ад праследавання Хітрай Лісіцы. Гэтыя азёры бываюць іншы раз карыснымі, у асаблівасці калі на вадзе сустракаецца дзічына, — казаў далей разведчык, азіраючыся навакол з заклапочаным выглядам, — а ўкрыцца тут нельга нікому, апрача рыб. Апрача таго мне вельмі не падабаецца дымок, які паўзе ўдоўж кручы над лодкай. Гатоў паставіць у заклад сваё жыццё, гэта — сігнал, які бачаць яшчэ нейчыя вочы, не толькі нашы. Ну, словамі справы не паправіш, пара дзейнічаць.

Сакалінае Вока сышоў з кручы на бераг у глыбокім раздум’і. Ён паведаміў на дэлаварскай мове вынікі сваіх назіранняў таварышам; пасля гэтага адбылася кароткая сур’ёзная нарада. Пагаварыўшы між сабой, яны паднялі лодку і панеслі на плячах. Усе пайшлі ў лес, стараючыся пакідаць за сабою вялікія, ясныя сляды. Яны хутка дайшлі да ручая, прайшлі праз яго і ішлі далей да вялікай