Старонка:Апошні з магікан.pdf/250

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

рознаму, бо розныя былі і іх характары. Юнак, які ішоў наперадзе, кідаў цішком хмурыя позіркі на знявечаныя афяры. Ён баяўся выявіць ахапіўшыя яго моцныя пачуцці, але быў яшчэ вельмі мала вопытны, каб цалкам іх схаваць. Яго старэйшы чырвонаскуры таварыш быў вышэй падобнай слабасці. Ён прайшоў міма кучы мерцвякоў з такім спакоем, які можа быць набыты толькі доўгай прывычкай.

Пачуцці белых — сумныя ва ўсіх — таксама былі розныя паміж сабой. Чалавек з сівымі валасамі і тварам у маршчынах, ваяўнічы выгляд і хада якога, не гледзячы на адзенне жыхара лясоў, выдавалі чалавека, які даўно прызвычаіўся да жахаў вайны, не скрываў, аднак, пачуццяў і выяўляў іх гучным стогнам, калі бачыў які-небудзь асабліва страшны малюнак. Малады чалавек, што ішоў побач з ім, уздрыгваўся, але стараўся стрымаць сябе, як відаць, шкадуючы свайго спадарожніка. Толькі той, што ішоў ззаду ўсіх, уголас выражаў свае думкі, не баючыся, што яго пачуюць, не палохаючыся за вынікі ад гэтага.

Чытач, вядома, адразу пазнаў у падарожніках магікан і іх белага сябра, разведчыка, а таксама Мунро і Хейварда.

Ункас, які ішоў наперадзе, дайшоў да сярэдзіны раўніны і крыкнуў; на гэты крык збегліся ўсе яго тгварышы. Малады індзеец спыніўся каля кучы мёртвых жаночых цел, якія ляжалі ў беспарадку. Не гледзячы на ўвесь жах, які выклікаўся выглядам гніючых трупаў, Мунро і Хейвард у парыве любові, якой нішто не магло стрымаць, кінуліся