Старонка:Апошні з магікан.pdf/249

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Вецер дуў няроўна: ён то туліўся да зямлі, нібы шэпчучы нешта мерцвякам, то ўзнімаўся з праразлівым сумным свістам і ўрываўся ў лес, напаўняючы паветра лісцём і галінамі, якія зрываў на шляху. Некалькі крумкачоў змагаліся са страшным ліўнем і моцнымі парывамі буры. Мінуўшы зялёны акіян лясоў, які рассцілаўся пад імі, яны з радасцю апускаліся куды папала і пачыналі свой агідны пір.

Усё навокал было дзіка і пуста; здавалася, што ўсякага, хто трапляў сюды, раптоўна забівала бязлітасная рука смерці. Але цяпер забарона была як быццам знята, і ў першы раз з таго часу, як адышлі віноўнікі злачынстваў, чалавечыя істоты адвяжыліся наблізіцца да гэтага месца.

За гадзіну да захаду сонца пяцёра чалавек вышлі з вузкай прагаліны паміж дрэвамі, дзе сцежка да Гудзона накіроўвалася ў лес, і пайшаі ў напрамку да руін. Спачатку яны пасоўваліся наперад павольна і асцярожна. Наперадзе рухалася лёгкая фігура; па насцярожанасці і рухавасці яе было відаць, што гэта туземец. Ён узыходзіў на кожны ўзгорачак, старанна аглядаў кожную купіну і затым жэстам паказваў сваім спадарожнікам дарогу, па якой трэба было ісці. Спадарожнікі яго не саступалі яму ў асцярожнасці, неабходнай пры вайне ў лесе. Адзін з іх — таксама індзеец — адышоў крыху ўбок і сачыў за краем лесу вачыма, якія даўно прызвычаіліся заўважаць усякую адзнаку небяспскі. Астатнія трое былі белыя.

Жахлівыя малюнкі, якія трапляліся на шляху да берага возера, дзейнічалі на людзей атрада па--