Старонка:Апошні з магікан.pdf/238

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ляры і зноў хавае кніжку ў кішэню, Дункан сказаў:

— На вас ускладаецца абавязак клапаціцца аб тым, каб ніхто не адважыўся падыходзіць да маладых дзяўчат, імкнучыся абразіць іх або пасмяяцца з няшчасцяў іх адважнага бацькі. Іх слугі дапамогуць вам выканаць гэтую задачу.

— Вось іменна!

— Але ўсё-ж, быць можа, індзейцы або якія-небудзь валацугі з непрыяцельскага войска прарвуцца да вас; у такім выпадку напомніце ім аб умовах капітуляцыі і прыстрашце паведаміць аб іх паводзінах Манкальму. Я ўпэўнены, што аднаго вашага слова будзе дастаткова, каб уціхамірыць іх.

— У праціўным выпадку, я здолею падзейнічаць на буянаў, — самаўпэўнена адказаў Давід, паказваючы сваю кнігу. — Калі прамовіць, пэўней, прагрымець вядомы верш з належным уздымам, ён супакоіць самы буяны нораў. Вось гэтыя словы: «Чаму так люта бушуюць язычнікі?..»

— Досыць, — сказаў Хейвард, — мы разумеем адзін аднаго, і цяпер кожнаму з нас пара заняцца выкананнем сваіх абавязкаў.

Гамут весела і бадзёра згадзіўся з Хейвардам, і яны разам пайшлі да маладых дзяўчат. Кора сустрэла свайго новага і даволі дзіўнага заступніка калі не радасна, то прыязна, і нават бледны твар Алісы зноў асвятліў водбліск яе звычайнай весялосці, калі яна дзякавала Хейварда за яго клапатлівасць. Дункан сказаў, што мае намер далучыцца да іх, як толькі ён пройдзе некалькі міль з