Старонка:Апошні з магікан.pdf/237

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Аліса не мае такой цвёрдасці, як вы, Кора, і адзін бог ведае, які жах можа перажыць яна.

— Быць можа вы маеце рацыю, — адказала Кора, усміхаючыся яшчэ больш сумна, чым раней. — Чуеце? Выпадковасць пасылае ўжо нам сябра ў такую хвіліну, калі мы асабліва адчуваем патрэбу ў ім.

Дункан прыслухаўся і зараз-жа зразумеў, што яна хацела сказаць. Да яго слуха даляцела далікатная, урачыстая мелодыя свяшчэннага гімна; кіруючыся гукамі, Хейвард увайшоў у суседні дом, які ўжо быў пакінуты яго ранейшымі жыхарамі, і там засціг Давіда, які ў спеве выказваў свае набожныя пачуцці.

Дункан пачакаў, каб рука спевака пакінула рухацца, крануў Гамута за плячо, потым коратка перадаў яму сваю просьбу.

— Вось іменна, — адказаў прастадушны паслядоўнік цара Давіда, — у гэтых маладых дзяўчатах шмат прывабнага, гарманічнага; мы, звязаныя перажытымі небяспекамі, павінны цяпер, у хвіліны міру, трымацца адзін аднаго. Скончыўшы мае ранішнія хвалы, да якіх трэба дадаць толькі славаслоўе, я пайду да іх. Ці не маеш ты жадання, друг, выканаць другі голас? Памер вельмі просты, а напеў усім вядомы.

Пацягнуўшы маленькую кніжачку і даўшы тон камертонам, Гамут зноў пачаў гімн з такой рашучасцю, якая не дапускала супярэчання. Хейварду прышлося дачакацца сканчэння свяшчэннай песні. Нарэшце, убачыўшы, што Давід знімае аку-