Старонка:Апошні з магікан.pdf/228

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

кай нарады з камендантам зноў вышаў з яе варот.

Калі ён у другі раз пайшоў, было абвешчана аб спыненні ваенных дзеянняў і аб тым, што Мунро падпісаў дагавор, згодна якога форт раніцай павінен быў перайсці ў рукі ворага, гарнізон — захаваць зброю, сцягі, снаражэнне і, значыцца, згодна вайсковых паняццяў, свой гонар.


РАЗДЗЕЛ XVII

Два варожыя войскі ў пустыні каля Гарыкана правялі ноч 9 жніўня 1757 года прыблізна таксама, як, мабыць, яны скарысталі-б гэтыя гадзіны, калі-б знаходзіліся на раўнінах Еўропы. Пераможаныя былі маўклівымі, змрочнымі, сумнымі; пераможцы лікавалі. Але як смутку, так і радасці была вызначана мяжа: яшчэ да надыходу раніцы ўсё змоўкла, цішыня бязмежных лясоў парушалася толькі крыкам якога-небудзь маладога француза з перадавых пікетаў або пагрозай, якая даносілася са сцен форта і перашкаджала ворагам набліжацца да бастыёнаў раней вызначанага моманту. Аднак, нават і гэтыя выпадковыя адрывістыя вокрыкі змоўклі ў сумную і туманную гадзіну перад світаннем.

І вось сярод глыбокай цішыні палатняныя полы адной прасторнай палаткі ў французскім лагеры рассунуліся, і з шатра вышаў высокі чалавек. Ён быў захутаны ў плашч, які мог ахоўваць яго ад халоднай лясной расы і ў той-жа час закрываў усю яго фігуру. Грэнадзер, які ахоўваў сон