Старонка:Апошні з магікан.pdf/229

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

французскага камандзіра, свабодна прапусціў яго. Салдат нават салютаваў яму ў знак ваеннай пашаны. Афіцэр шпарка прайшоў цераз невялічкі горад палатак, накіроўваючыся да форта Уільям- Генры. Калі невядомы сустракаў аднаго з шматлікіх вартавых, якія спынялі яго, ён даваў быстрыя, і, як здавалася, задавальняючыя адказы на іх пытанні; па крайняй меры, ніхто не перашкаджаў яму ісці далей.

За выключэннем гэтых кароткіх прыпынкаў, якія часта паўтараліся, ён бесперапынна і моўчкі ішоў з сярэдзіны лагера да аванпастоў, нарэшце, падышоў да салдата, які стаяў на варце, ахоўваючы самы блізкі да непрыяцельскага форта пост. Пачулася звычайнае шаптанне:

— Хто ідзе?

— Францыя! — быў адказ.

— Пароль?

— Перамога, — адказаў невядомы і падышоў да вартавога так блізка, каб салдат мог пачуць яго гучны шэпт.

— Добра, — адказаў вартавы, ускінуўшы стрэльбу на плячо. — Вы вельмі рана гуляеце.

— Неабходна пільнасць, маё дзіця, — адказаў субяседнік вартавому, адсунуў уніз складку плашча, глянуў яму ў твар і пайшоў далей, па-ранейшаму накіроўваючыся да англійскай крэпасці. Вартавы ўздрытануўся, апусціў сваю стрэльбу і выставіў яе наперад, аддаючы незнаёмаму самы пачцівы воінскі салют; калі-ж салдат зноў закінуў стрэльбу на плячо і, зрабіўшы паварот, накіраваўся да свайго паста, ён мімаволі прамармытаў праз зубы: —