Старонка:Апошні з магікан.pdf/222

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

загаварыў. Пасля звычайных прывітанняў ён звярнуўся да Дункана і, усміхнуўшыся яму, як знаёмаму, сказаў па-французску:

— Я вельмі рад, маёр, што вы будзеце прысутнічаць пры нашай гутарцы. Цяпер у нас няма неабходнасці звяртацца да паслуг перакладчыка, таму што я ведаю, вы перадасцё ўсе мае словы з такой дакладнасцю, быццам я сам размаўляю нз вашай мове.

Дункан пакланіўся. Манкальм павярнуўся да свайго эскорта, які, беручы прыклад з невялічкага англійскага атрада, наблізіўся да яго, і прамовіў:

— Назад, рабяты! Адступіце крыху!

Перш чым маёр Хейвард паспеў паўтарыць той-жа загад як доказ свайго давер’я, ён абвёў вачыма даліну і з трывогай заўважыў у лясных гушчарах шматлікіх індзейцаў, якія з дапытлівасцю глядзелі на спатканне двух палкаводцаў.

— Маркіз дэ-Манкальм, вядома, бачыць розніцу ў нашых становішчах, — з лёгкім замяшаннем сказаў ён, паказваючы ў бок чырвонаскурых, якія былі відаць амаль з усіх бакоў. — Адпусціўшы нашых целаахоўнікаў, мы апынуліся-б цалкам у руках ворагаў.

— Маёр, вам дадзена слова, яно ахоўвае вас ад небяспекі, — адказаў Манкальм, выразна прыкладаючы руку да сэрца. — Гэтага, мне здаецца, дастаткова.

— Так! Адступіце, — дадаў Дункан, звяртаючыся да афіцэра, які стаяў на чале англійскага эскорта, — адступіце так, каб вам не было чутно нашай гутаркі, і чакайце загаду.