Старонка:Апошні з магікан.pdf/223

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

З прыкметнай трывогай Мунро ўбачыў, як адыходзіла яго ахова, і зараз-жа патрэбаваў тлумачэнняў.

— Не ў нашых інтарэсах, сэр, выказваць недавер’е, — запярэчыў Дункан. — Маркіз дэ-Манкальм дае слова гонару, што нам не пагражае небяспека, і я загадаў эскорту адступіць, каб даказаць яму, наколькі мы давяраем яго слову.

— Магчыма, усё гэта справядліва, сэр, але я не вельмі давяраю словам маркізаў.

— Дарагі сэр, вы забываеце, што мы гаворым з афіцэрам, які праславіўся і ў Еўропе і ў Амерыцы. Нам няма чаго баяцца чалавека з такой рэпутацыяй.