Старонка:Апошні з магікан.pdf/203

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Ды хіба па дарозе да мяне вы нічога не бачылі? — з прыкрай усмешкай сказаў стары. — Цішэй, цішэй вы, нецярплівы юнак. Трэба-ж даць гэтым джэнтльменам час на пераход з форта Эдуард да нашай крэпасці.

— Значыць, яны ідуць? Разведчык гэта сказаў?

— Так, але калі яны прыдуць? Па якой дарозе? Гэтага я не ведаю, бо дурань не сказаў мне пра гэта. Але, здаецца, было напісана пісьмо, і гэта адзінае, што суцяшае мяне. Калі-б вестка была дрэннай, гэты французскі мос’е ветліва пераслаў-бы яго нам.

— Значыць, ён пакінуў у сябе пісьмо, хоць і адпусціў пасланца?

— Так, вось яна, хвалёная «дабрадушнасць» французаў.

— А што гаворыць разведчык? У яго ёсць вочы, вушы і язык. Што данёс ён на словах?

— О, сэр, ён мае ўсе органы пачуцця і можа сказаць усё, што бачыў і чуў. Наогул, з яго слоў вынікае настўпнае: на берагах Гудзона стаіць крэпасць яго вялікасці пад назвай форт Эдуард, найменаванай так, як вам вядома, у гонар яго вялікасці прынца Йоркскага. Форт гэты мае належную колькасць воінаў.

— Але хіба там не збіраюцца выступаць нам на дапамогу?

— У крэпасці выконваюцца ранішнія і вячэрнія вучэнні. Калі адзін з навабранцаў рассыпаў порах над пахлёбкай, парушынкі, якія трапілі на вугалле, згарэлі. — І раптам, перамяніўшы свой прыкры, іранічны тон і загаварыўшы больш